мы з розных сінтаксісаў і мне так бракавала кропкі каб абярнуць складаную залежнасьць ў асобны просты сказ
maryandbooksalıntı yaptı2 yıl önce
і ніякіх табе перамоваў па ўладкаваньні канфліктаў у сэктары сэрца ведай сабе захоўвай нэйтралітэт начапіўшы на галаву пакет можна ўявіць сябе паветраным шарыкам і болей не клапаціцца пра кісларод
maryandbooksalıntı yaptı2 yıl önce
там сапраўды ёсьць рамантыка разгубленага шаленства дзе адчуваеш сваю непатрэбнасьць і шахеразадства тысяча і адна сэкунда ў абдымках а потым (а зранку) сабак напаткаю непадалёк ад гатэлю яны будуць шукаць дарогу назад да твайго верша адкуль зьбеглі мінулай ноччу напэўна хацелі праверыць ці сапраўды ў гарах ужо зіма
maryandbooksalıntı yaptı2 yıl önce
і перамінаючы пальцамі мякіш я думаю дакладней рашаю задачку: колькі чорных сукенак можа зьмясьціць сэрца пры ўмове што сэрца – маё
maryandbooksalıntı yaptı2 yıl önce
прыём прыём як чуваць мяне вы ўмееце карыстацца палачкамі? тады вазьміце адну і ўтыркніце сабе ў сэрца а другую вышліце мне поштай
maryandbooksalıntı yaptı2 yıl önce
толькі чамусьці займеньнік ён да займеньніка ты раўнуе мяне
maryandbooksalıntı yaptı2 yıl önce
я – воля жыву на вуліцы ганны сябрую з дзяўчынкай норай і хлопчыкам жэнем зьбіраю каменьчыкі ўлетку і вельмі люблю кукурузу а ты?
maryandbooksalıntı yaptı2 yıl önce
я кідала вогнішчу хруст сваіх костак і косткі хутка згаралі пакідаючы пыл і попел чужынцы вуглём на мне малявалі розныя гукі
maryandbooksalıntı yaptı2 yıl önce
трэба шпарчэй даляцець і палёт перажыць як непазьбежнае ліха у гэтага лісьця вага ў пашане хутчэй датыкнуцца б наждачнай шчакі травы і гніць, парахнець, перамешваць пах свой сасьпелы з парэшткамі кветак
fb2epub
Dosyalarınızı sürükleyin ve bırakın
(bir kerede en fazla 5 tane)