bookmate game

Яўген Аснарэўскі

  • maryandbooksalıntı yaptıgeçen yıl
    Пасля новага года Баторый адправіўся ў Варшаву, дзе вырашыў шэраг важных пытанняў, у прыватнасці: дамогся канфіскацыі маёнткаў свайго суперніка Кшыштафа Збароўскага і адмовіўся ад планаў стварэння пірацкага флота.
  • maryandbooksalıntı yaptıgeçen yıl
    У 1585 годзе здароўе караля значна пагоршылася. Тады уладар, які тады кватараваў на польскай тэрыторыі, прыняў пару ангельскіх містыкаў, знакамітых Джона Ді і Эдварда Кэлі. Ангельцы паказвалі Баторыю сеанс з крыштальным шарам, у які засяроджана ўглядваўся Кэлі.
  • maryandbooksalıntı yaptıgeçen yıl
    У будучыні чарадзеяў чакала яшчэ шмат чаго цікавага. Напрыклад, праз пару гадоў пасля сустрэчы з Баторыем, Кэлі раптам адкрыў Ді, што анёлы сказалі яму падзяліцца з таварышам сваёй жонкай, а ён, у сваю чаргу, павінен зрабіць тое ж самае. Ді не асмеліўся праігнараваць анёлаў, і абмен адбыўся.
  • maryandbooksalıntı yaptıgeçen yıl
    Чым жа займаецца манарх у Гародні? Ёсць легендарныя звесткі аб рамане ўладара з нейкай жыхаркай горада ці наваколляў. Нібыта ад гэтай сувязі нарадзіўся Лжэдзмітрый I, які на сваім самым вядомым партрэце нават падобны да Баторыя.
  • maryandbooksalıntı yaptıgeçen yıl
    Агледзеўшы Гродна, Кихель паехаў далей і наведаў яшчэ шмат гарадоў, напрыклад, Пскоў, аб насельніцтве якога ён распавёў у добра знаёмай манеры: дрэнныя дамы, зласлівыя жыхары і шмат гарэлкі.
  • maryandbooksalıntı yaptıgeçen yıl
    Аднак няма сумневаў, што лекары Баторыя спрачаліся пра яго лячэнне, і разумнасць ўжывання віна, выкарыстоўвалі расціранні і розныя лекi, эфектыўнасць якіх, зразумела, не магла быць высокай, бо наўрад цi караля магло выратаваць ласінае капыта або бабровы струмень.
  • maryandbooksalıntı yaptıgeçen yıl
    Разам з тым, трэба прызнаць, што ў многіх выпадках «літвінства» было праявай «краёвасці», гэта значыць, жыхары ВКЛ усведамлялі сябе жыхарамі рэгіёна Польшчы, «Літоўскай правінцыі», як цяпер жыхары, напрыклад, Шчучыншчыны, могуць усведамляць сваю рэгіянальную самабытнасць, але звычайна не адлучаюць сябе ад беларускага народа.
  • maryandbooksalıntı yaptıgeçen yıl
    Тут варта яшчэ адзначыць важны элемент сарматызму — веру ў рэспубліканскі лад, і жаданне абмежаваць уладу караля. Падобныя ідэалы могуць выглядаць надзвычай прагрэсіўнымі, у межах перыяду існавання Рэчы Паспалітай, аднак менавіта шляхецкая вольніца, у выніку, і загубіла гэтую магутную еўрапейскую дзяржаву.
  • maryandbooksalıntı yaptıgeçen yıl
    Асновай светапогляду літвінскага дваранства была вера, і нягледзячы на рэлігійную талерантнасць, наяўнасць у краіне шляхты праваслаўнага, пратэстанцкага, уніяцкага веравызнання, усё ж найбольш зручным для прасоўвання па кар'ернай лесвіцы, у перыяд XVII—XVIII стагоддзяў, быў менавіта каталіцызм.
  • maryandbooksalıntı yaptıgeçen yıl
    Расслаенне шляхты было надзвычай моцным, і беззямельнага шляхціца-галоту аддзяляла ад самых забяспечаных дваран, прынамсі ў маёмасным плане, значна шырэйшая прорва, чым тая, што размяжоўвала яго з сялянамі.
    Бедны шляхцюк мог хадзіць у драўляных лапцях і жыць у доме свайго гаспадара, напрыклад, сярэдняга шляхціца, у якасці слугі.
fb2epub
Dosyalarınızı sürükleyin ve bırakın (bir kerede en fazla 5 tane)