“Эпідэмія ружаў” — не проста кніга, пад вокладкай якой сабраныя старыя і новыя вершы Вальжыны Морт. Гэта чарадзейны сад, дзе побач растуць боль і радасць, любоў і вусціш, жорсткасць і меланхолія. Сад, у якога няма агароджы, сад, дзе валадараць цені і дзе кожны сам за сябе. Аўтарка пашырае не толькі межы мовы — праз гэтую паэзію сам свет выяўляе сваю бяскрайнасць.
Аднак, нягледзячы на гэта, чытач трымае ў руках вельмі беларускую кнігу. “Эпідэмія ружаў” — у пэўным сэнсе вяртанне Вальжыны да нашага чытача. Вяртанне вельмі своечасовае і важнае.