Аўдоцця мяняе лучыну за лучынай, абшароўвае, абламвае вуголлі і ўсімі сіламі стараецца трымаць «вечны агонь» у адной меры. Яна сапе, уздыхае, кашляе. Дым лезе ў вочы, у горла, але яна маўчыць. Яна захоплена жаданнямі Данілы. Пры сваім нецікавым абавязку яна пазірае на мужа і дзівіцца на «залатыя рукі»
Yiealıntı yaptıgeçen yıl
сумняваецца, разважае, нюхае жалеза, прыцмоквае губамі, ківае галавой і нешта мармыча сабе пад нос
Yiealıntı yaptıgeçen yıl
Даніла выбірае гэблі, скоблі, разцы, нажы, далаты, сякеры і сякеркі, гладзіць і мацае іх рукамі, пільна да іх прыглядаецца, адкідае злосна адзін інструмент, зноў за яго бярэцца, сумняваец
Yiealıntı yaptıgeçen yıl
Наадварот, усёй душою хоча, каб людзі зразумелі, але яны няздольны зразумець і будуць бязлітасна яго выкпіваць, калі б толькі ён аб гэтым пачаў гаварыць
Yiealıntı yaptıgeçen yıl
Іранічна глядзеў бондар на суседзей. Ён глядзеў на іх звышку, нібы ведае вельмі важную, вялікую таемнасць, якую ім недас
Yiealıntı yaptıgeçen yıl
Даніла лічыў сваю жонку адзінай разумніцай на ўсю ваколіцу, бо яна яго добра разумела. А суседзей ён лічыў нічога невартымі, неразумнымі. Ён глядзеў на іх, як на няўдалыя цабэркі з крывых, нязграбных клёпак, або як на шурпатыя драўляныя лыжкі, што рабіў яго канкурэнт-партач Макар.
Yiealıntı yaptıgeçen yıl
Жонка Аўдоцця ўсім простым, добрым і падатлівым сэрцам наскрозь была пранята майстэрствам Данілы.
Yiealıntı yaptıgeçen yıl
ранята майстэрствам Данілы. Як адгалосак, як цень свайго мужа, яна жыла яго жыццём, радавалася яго радасцямі, гаравала яго горам; падабалася ёй тое, што яму было даспадобы, і ганьбіла тое, што ён не любіў. Ён быў як бы сонцам, а яна - планетай, якая кружылася вакол сонца.
Yiealıntı yaptıgeçen yıl
І Даніла так правёў усё жыццё, - год за годам, адзін дзесятак за другім, - аж да сівізны.
Yiealıntı yaptıgeçen yıl
А калі хто доўга заседжваўся, дык гаспадар выходзіў з цярплівасці і прасіў не перашкаджаць і не дурыць галаву рознымі байкамі. Выходзіла так, што ён міжволі выганяў людзей з сваёй хаты.